Мінэканомікі плануе павысіць мінімальны заробак да 150 даляраў

20.10.2010 15:37
Архив Редакция

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур 20 кастрычніка паведаміў, што са студзеня 2011 года памер мінімальнай заработнай платы плануецца павысіць да 450 тыс. рублёў (150 даляраў). Аднак намеснік міністра падкрэсліў, што гэта будзе залежаць ад макраэканамічнай сітуацыі, якая складзецца да канца года.

«Нам вельмі важна, як паўплывае рост даходаў і тарыфнай стаўкі на макраэканамічную сітуацыю ў цэлым. Але планы такія ёсць», — падкрэсліў Тур.

Паводле слоў намесніка міністра, у 2010 годзе ВУП расце значна хутчэй, чым было закладзена гадавым планам. Так, тэмпы росту ВУП за тры кварталы гэтага года зафіксаваныя ў памеры 106,6%. Менавіта гэта, па словах Андрэя Тура, дае магчымасць павысіць, у тым ліку, і памер мінімальнай заработнай платы. «Зараз ёсць магчымасць павышаць заробак хутчэй, чым расце прадукцыйнасць працы», — адзначыў намеснік міністра эканомікі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, ужо ў лістападзе гэтага года памер мінімальнай заработнай платы павялічыцца. Адпаведны ўказ 27 верасня падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. З лістапада мінімальная зарплата павялічыцца на 54,7% і складзе 400 тыс. рублёў. Гадзінная мінімальная зарплата таксама павялічыцца — на 54,2% да 2,3 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки