Мінэканомікі плануе выйсці на дадатнае сальда да 2015 года

12.11.2010 16:51
Архив Редакция

Начальнік галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання мінэканомікі Аляксандр Ярашэнка 12 лістапада паведаміў, што праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бліжэйшую пяцігодку прадугледжвае выхад на дадатнае сальда знешняга гандлю ў 2015 годзе. "Задача вельмі складаная ва ўмовах росту цэнаў на энергетычныя рэсурсы", — адзначыў спецыяліст.

«Задача — збалансаваць знешні гандаль і выйсці да канца пяцігодкі на дадатнае сальда тавараў і паслуг», — падкрэсліў Аляксандр Ярашэнка і дадаў, што выканаць яе будзе няпроста, перадае БелаПАН.

Начальнік упраўлення удакладніў, што выкананне такой задачы з’яўляецца адным з прыярытэтаў знешнеэканамічнай дзейнасці на бліжэйшую пяцігодку.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у Беларусі ў студзені-верасні 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала 4,3 млрд. даляраў, што на 17,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2009 года (3,7 млрд.). Пры гэтым у верасні адмоўнае сальда дасягнула 754 млн. даляраў (супраць 231 млн. у верасні 2009 года і 647 млн. у жніўні 2010 года).

Как вам новость?
Головоломки