Мінэканомікі прагназуе да канца года інфляцыю ў 39%

27.05.2011 15:11
Архив Редакция

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур 27 траўня на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат беларускага парламента паведаміў, што "рэзкая дэвальвацыя справакавала інфляцыю, таксама досыць высокую". "Да канца года, калі сітуацыя будзе стабільнай, магчыма, інфляцыя, па прагнозах, складзе 33-39%", — сказаў ён.

Пры гэтым, паводле яго слоў, да 1 чэрвеня «мы будзем мець інфляцыю ў 15% пры гадавым прагнозе 8,9%», перадае БелаПАН.

Разам з тым Андрэй Тур не выключыў рэвальвацыі курсу беларускага рубля.

Як раней перадаваў Тэлеграф, аб тым, што з пачатку года рост спажывецкіх коштаў у Беларусі ўжо перавысіў 15%, 20 траўня паведаміла намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту Ірына Кангра.

Как вам новость?