Мінэканомікі: прамыя замежныя інвестыцыі складуць 6,5 млрд. даляраў

25.11.2010 17:01
Архив

Міністэрства эканомікі Беларусі прагназуе, што ў 2011 годзе ў Беларусі прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове складуць каля 6,5 млрд. даляраў. Як паведаміў 25 лістапада намеснік міністра эканомікі Дзмітры Голухаў, такі паказчык прадугледжаны ўказам № 596, якім зацверджаны найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступны год.

Паводле слоў намесніка міністра эканомікі, аб’ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове вызначае магчымасць фінансавання бягучага рахунку аплатнага балансу за кошт прыцягнення прамых замежных інвестыцый як крыніцы. Дзмітры Голухаў падкрэсліў, што гэтыя інвестыцыі не разглядаюцца як інструмент для «цыравання дзірак», а як інструмент для прыцягнення рэсурсаў у краіну, перадае БелТА.

Па словах прадстаўніка мінэканомікі, за апошнія некалькі гадоў чыстыя прамыя замежныя інвестыцыі ў Беларусі складалі прыкладна два мільярды даляраў у год. «Таму тыя лічбы, якія пазначаныя ва ўказе, у досыць разумных межах падтрымліваюць нашы амбіцыйныя планы», — адзначыў Дзмітры Голухаў.

На інвестпраекты ў Мінску вылучаць больш за трыльён рублёў

Разам з тым, згодна зацверджанай 25 лістапада 2010 Мінгарсаветам інвестыцыйнай праграме, у 2011 годзе ў Мінску на рэалізацыю інвестпраектаў плануецца накіраваць больш за трыльён рублёў.

Выканаўца абавязкаў старшыні камітэту будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Мікалай Бутрым паведаміў, што прыярытэтным напрамкам бюджэтнага фінансавання ў 2011 годзе застануцца аб’екты сацыяльнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, фізкультуры і спорту, культуры.

На аб’екты сферы адукацыі плануецца вырабіў 182,5 млрд. рублёў, на аб’екты аховы здароўя — 317,4 млрд. рублёў, фізкультуры і спорту — 326,5 млрд. рублёў, культуры — 139,1 млрд. рублёў.

Важным напрамкам інвестпраграмы Мікалай Бутрым назваў аб’екты, будаўніцтва якіх даручана прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У іх ліку — будынак музея Вялікай Айчыннай вайны на праспекце Пераможцаў (72 млрд. рублёў), культурна-аздараўленчы цэнтр па вуліцы Якубоўскага (9 мільярдаў рублёў), аквапарк на праспекце Пераможцаў (81 млрд. рублёў), рэканструкцыя будынка мінскага планетарыя (1,5 млрд. рублёў) і іншыя. Агульны аб’ём іх фінансавання складзе каля 450 млрд. рублёў.