Мінэканомікі прапанавала павялічыць грашовую дапамогу па беспрацоўі

09.04.2010 09:29
Архив Редакция

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур на паседжанні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаннях паведаміў пра тое, што цяпер ва ўрадзе прапрацоўваецца пытанне пра падвышэнне сацыяльных выплат беспрацоўным. "Гаворка ідзе пра падвышэнне дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, накіраваным дзяржслужбай занятасці на прафадукацыю", — сказаў прадстаўнік міністэрства.

Памер дапамогі ў краіне складае каля 45 тыс. рублёў, канстатаваў намміністра. Закранаючы сітуацыю на рынку працы, намглавы мінэканомікі ахарактарызаваў яе як «стабільную, кантраляваную і кіраваную», паведамляе БелТА.

Андрэй Тур адзначыў таксама, што «ўскладненне сітуацыі ў эканоміцы краіны ў сувязі з сусветным фінансавым крызісам не прывяло да масавых звальненняў працаўнікоў». «Палітыка большасці прадпрыемстваў накіравана на захаванне кадравага патэнцыялу», — сказаў прадстаўнік міністэрства, дадаўшы пры гэтым, што сёлета мерапрыемствы актыўнай палітыкі занятасці працягнуцца.

Як і летась, будзе праводзіцца аператыўны маніторынг сітуацыі на рынку працы і змушанай няпоўнай занятасці працаўнікоў на вытворчасці, падкрэсліў Андрэй Тур. Намглавы мінэканомікі таксама нагадаў, што ў 2009 годзе «атрымалася ўтрымаць беспрацоўе ў сацыяльна дапушчальных межах».

«На пачатак гэтага года паказчык беспрацоўя склаў 0,9% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Назіраўся і рост колькасці занятых у эканоміцы. Гэты паказчык склаў 4,62 млн. чалавек пры прагнозе на 2009 год у 4,58-4,65 млн. чалавек», — рэзюмаваў намміністра.

Как вам новость?
Головоломки