Мінэканомікі: прыярытэт — рост прамых замежных інвестыцый

07.10.2010 14:51
Архив Редакция

Галоўным прыярытэтам развіцця беларускай эканомікі бліжэйшыя гады будзе стварэнне ўмоў для павелічэння прытоку прамых замежных інвестыцый, у тым ліку, для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцяў. Аб гэтым 7 кастрычніка паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцый Міністэрства эканомікі Беларусі Сяргей Трафімовіч.

Як паведаміў прадстаўнік міністэрства эканомікі, у цяперашні час у Беларусі адпрацоўваюцца новыя формы працы з інвестарамі — заключэнне інвестыцыйных дамоваў і прыцягненне інвестыцыйных агентаў.

Паводле інфармацыі міністэрства эканомікі, істотны ўсплеск інвестыцыйнай актыўнасці ў краіне выклікаў Дэкрэт прэзідэнта Беларусі № 10 аб стварэнні дадатковых умоваў для інвестыцыйнай дзейнасці, падпісаны 6 жніўня 2009 года. З тых часоў у Беларусі зарэгістравалі 255 інвестыцыйных дамоваў на суму каля 11 млрд. даляраў.

Разам з тым, паводле ацэнкі экспертаў міжнародных арганізацыяў існы вялікі патэнцыял Беларусі ў сферы прамых замежных інвестыцыяў усё яшчэ не рэалізаваны.

Мінэканомікі: сёлета ў Беларусі рэалізуецца 985 інвестпраектаў

У бягучым годзе міністэрства эканомікі вядзе маніторынг рэалізацыі 985 інвестыцыйных праектаў. Агульная планавая сума іх інвестыцый складае 18,6 трлн. рублёў. У першым паўгоддзі гэтага года на дадзеных праектах ўжо асвоена шэсць трыльёнаў рублёў ці 32,3% ад запланаванага аб’ёму. За гэты перыяд завяршылі рэалізацыю 37 інвестыцыйных праектаў на суму 263,5 млрд. рублёў.

Усяго за студзень-чэрвень 2010 года ў беларускую эканоміку паступіла 4,4 млрд. даляраў замежных інвестыцый. Гэта на 4,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2009 года. З гэтай сумы прамых замежных інвестыцый прыцягнута на суму 2,6 млрд. даляраў, што на 7,2% перавышае аб’ём прыцягнення за аналагічны перыяд мінулага года. Іншыя замежныя інвестыцыі (крэдыты, пазыкі, фінансавы лізінг) склалі 1,7 млрд. даляраў.

Найбольшы аб’ём замежных інвестыцый (50,7%) прыцягнуты ў транспарт — больш за 2,2 млрд. даляраў. Вялікая таксама доля прамысловасці — 23,2%, або больш за мільён даляраў, а таксама гандлю і грамадскага харчавання — 15,6%, або 689,5 млн. даляраў.
Як паведамілі ў мінэканомікі, больш за 2/3 аб’ёму замежных інвестыцый (больш за 3,1 млрд. даляраў) прыходзіць з Расіі. У рэгіянальным разрэзе найбольшы аб’ём замежных інвестыцый у першым паўгоддзі 2010 года паступіў у Мінск — 3,3 млрд. даляраў (76,5% ад усяго аб’ёму).

Разам з тым, найважнейшы параметр эканамічнай бяспекі краіны — суадносіны інвестыцый і ВУП — у студзені-жніўні 2010 года, па інфармацыі мінэканомікі, дасягнулі 30,2% адсотка. Гэта адпавядае прагнознаму значэнню на канец 2010 года, устаноўленаму праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2006-2010 гады.

Как вам новость?
Головоломки