Мінэканомікі: Расія застаецца галоўным гандлёвым партнёрам Беларусі

30.09.2010 09:19
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі праінфармавала, што ў студзені-ліпені 2010 года зарэгістраваны аб'ёмы экспартна-імпартных аперацый рэспублікі са 179 краінамі свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 145 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя, вырабленая ў 156 краінах. Асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі па-ранейшаму заставалася Расія.

Так, на Расійскую Федэрацыю ў студзені-ліпені гэтага года прыпадала 47,8% ад усяго аб’ёму таваразвароту Беларусі. Следам за Расіяй у спісе найбольш значных гандлёвых партнёраў Беларусі размясціліся Украіна — 7,3%, Нідэрланды — 5,1%, Германія — 4,7%, Кітай — 3,5%, Польшча — 3,3%, Латвія, Злучанае Каралеўства і Бразілія — па 1,7%, Італія — 1,6%.

З агульнага аб’ёму экспарту Беларусі на долю Расіі прыпадала 39,4%, астатніх краін СНД — 14,5%, краін ЕС — 29,1%, астатніх краін — 17%. Імпарт з Расіі склаў 54,1% агульнага аб’ёму імпарту, астатніх краін СНД — 6,7%, краін ЕС — 21,2%, астатніх краін — 18%.

Как вам новость?
Головоломки