Мінэканомікі распланавала сістэму дзяржпадтрымкі ІП да 2020 года

06.06.2011 09:08
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі распрацавала праект канцэпцыі дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі на 2011-2015 гады і да 2020 года. Для яе рэалізацыі неабходна будзе актывізаваць працу органаў дзяржкіравання ўсіх узроўняў і прадпрымальнікаў, а таксама наладзіць доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны паміж органамі ўлады і прадстаўнікамі дзелавой супольнасці.

Праектам прадугледжваецца фармаванне эфектыўнай сістэмы падтрымкі прадпрымальніцтва, арыентаванай на павелічэнне колькасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Так, плануецца, што ў 2015 годзе ў сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва будзе занята не меней за 1,8 млн чалавек. На 1 траўня 2011 года, паводле інфармацыі міністэрства па падатках і зборах, у Беларусі стаіць на ўліку больш за 89,6 тыс. суб’ектаў малога прадпрымальніцтва — юрыдычных асобаў.

Мінэканомікі плануе актывізаваць у 2012-2015 гадах працу па разгортванні сеткі суб’ектаў інфраструктуры ў Беларусі. Плануецца стварыць навукова-тэхналагічны парк, інавацыйны цэнтр, інкубатар малога прадпрымальніцтва, індустрыяльную зону, агенцтва падтрымкі і развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, цэнтр трансферу і камерцыялізацыі тэхналогій, а таксама цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва, перадае БелаПАН.

На рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, накіраваных на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, а таксама на развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства «прадугледжваецца выдзяленне бюджэтных сродкаў.

Акрамя таго, для больш эфектыўнага дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў 2011-2012 гадах плануецца падрыхтаваць і прыняць шэраг нарматыўна-прававых актаў. У прыватнасці, плануецца прыняць акты, якія рэгламентуюць дзейнасць новых структур, як то цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва, інкубатары малога прадпрымальніцтва, Беларускі інавацыйны фонд і іншае.

Как вам новость?
Головоломки