Мінэканомікі: росту тарыфаў на ЖКГ папярэднічаў рост даходаў

11.02.2011 09:32
Архив Редакция

Дырэктар дэпартаменту цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Беларусі Ігар Фамін 10 лютага адзначыў, што перад павышэннем тарыфаў на паслугі ЖКГ у Беларусі «апераджальна» выраслі заробкі, пенсіі і дапамогі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што апошнім разам тарыфы на паслугі ЖКГ павышаліся 1 студзеня 2009 года.

Чыноўнік таксама дадаў, што павышэнне тарыфаў ажыццёўлена ў рамках, якія абазначыў прэзідэнт. «Калі супаставіць памер росту даходаў і апошняе падвышэнне тарыфаў, то гэта дазваляе грамадзянам мець у сухім астатку ўсё-ткі рост рэальных даходаў», — заявіў ён, перадае БелТА.

Паводле слоў прадстаўніка мінэканомікі, далейшы рост тарыфаў будзе абумоўлены эканамічнай сітуацыяй у краіне. «Калі рост і будзе, то ён будзе падмацаваны ростам даходаў насельніцтва», — паведаміў ён.

Па словах Ігара Фаміна, удзельная вага выдаткаў на паслугі ЖКГ складае да 10% ад агульнай сумы расходаў сям’і, у той час як у краінах ЕС выдаткі на паслугі ЖКГ дасягаюць 30%. Пры гэтым чыноўнік пагадзіўся, што ў Беларусі і краінах ўзровень ЕС даходаў насельніцтва несупастаўны.

Як паведамляў Тэлеграф, згодна з пастановай Савета міністраў Беларусі № 138 ад 4 лютага ў Беларусі з 1 лютага ўсталёўваюцца новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. У міністэрстве эканомікі паведамілі, што ў сярэднім плацяжы за паслугі ЖКГ (у разліку на сям’ю з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 квадратных метраў) павялічацца на пяць даляраў.

Как вам новость?
Головоломки