Мінэканомікі хоча ўзаконіць дзяржаўна-прыватнае партнёрства

27.08.2010 17:00
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі рыхтуе праект закона аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве. Пра гэта паведаміў 27 жніўня намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. У цяперашні час, па словах чыноўніка, у Беларусі адсутнічае інстытуцыйная аснова для партнёрства дзяржавы і прыватнага бізнэсу.

Па словах намесніка міністра эканомікі, у беларускім заканадаўстве ўжо ўтрымліваюцца асноўныя прынцыпы дзяржаўна-прыватнага партнёрства (канстытуцыйныя пагадненні, інвестыцыйныя дамовы). Акрамя таго, у Беларусі створаны сумесныя прадпрыемствы і свабодныя эканамічныя зоны, банкі фінансуюць дзяржаўныя праграмы, перадае БелТА.

Новы ж законапраект дазволіць замацаваць пазіцыю дзяржавы аб неабходнасці і прыярытэтнасці ўзаемавыгадных адносінаў паміж дзяржавай і прыватным сектарам эканомікі, а таксама аб’яднае ўсе ключавыя моманты, звязаныя з рэалізацыяй такога партнёрства.

Акрамя таго, плануецца, што ў законапраекце будуць вызначаны мэты, задачы, прынцыпы, сферы прымянення партнёрства, паўнамоцтвы дзяржаўных органаў, адказнасць бакоў, парадак вырашэння спрэчак і іншыя аспекты гэтага пытання.

Как вам новость?
Головоломки