Мінэканомікі змяніла экспартныя кошты на сухое малако

19.03.2010 10:11
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі змяніла экспартныя лімітавыя адпускныя кошты на сухое цэльнае малако (СЦМ) і сухое абястлушчанае малако (САМ). Дадзенае рашэнне прынята ў адпаведнасці з пастановай мінэканомікі № 49 ад пятага сакавіка гэтага года. Паводле прынятага рашэння, кошты на сухое абястлушчанае малако былі зніжаны на 21,7%, а на сухое суцэльнае малако — павялічаны на 27,8%.

«У лютым-сакавіку 2010 года адбылася змена коштаў вонкавага рынка на пазначаную прадукцыю, у сувязі з чым, паўстала неабходнасць перагляду дзейсных лімітавых мінімальных коштаў. У сувязі з гэтым ведамства зацвердзіла пералік лімітавых мінімальных коштаў на асобныя віды экспартуемых тавараў, што вырабляюцца ў краіне «, — паведамілі ў прэс-службе мінэканомікі.

«Змена лімітавых адпускных коштаў адбылася на падставе аналізу кан’юнктуры сусветнага рынка сухога малака і прагназуемых тэндэнцый яго развіцця, выдаткаў на вытворчасць сухога малака, а таксама транспартных складнікаў па яго дастаўцы», — распавялі ў мінэканомікі.

Как вам новость?
Головоломки