Мінэнерга: 85% — гэта няправільнае тлумачэнне кантракту па газе

21.06.2010 09:05
Архив Редакция

Першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заявіў, што прынятае Расіяй рашэнне скараціць пастаўкі газу на 85% за нявыплату Мінскам доўгу не адпавядае прапісаным у кантракце аб'ёмам абмежавання паставак. "Яны (Расія — Тэлеграф) далі нам два дні на аплату — у пятніцу прыйшло паведамленне, а ў панядзелак яны будуць абмяжоўваць пастаўкі газу", — расказаў намеснік кіраўніка мінэнерга.

«Але гэта яны самі ўсталявалі, што абмежаванне павінна быць 85%. Пазіцыя ж Беларусі заключаецца ў тым, што 85% — гэта няправільнае тлумачэнне кантракце, дзе прапісана, што абмежаванне ўводзіцца прапарцыйна. Гэта прынцыповае пытанне, якое расійскі бок трактуе інакш», — падкрэсліў Эдуард Таўпянец, перадае БелТА.

Па словах беларускага намміністра, перамовы па ўрэгуляванні доўгу Беларусі за газ пасля няўдалага раўнду, які прайшоў у суботу, 19 чэрвеня, працягнуцца ў Маскве 21 чэрвеня. Усяго на парадку дня пяць пытанняў, у тым ліку па нацэнках «Белтрансгаза», па транзіце і гэтак далей, праінфармаваў намеснік кіраўніка мінэнерга.

Першы намеснік міністра энергетыкі не змог адказаць на пытанне аб магчымых дзеяннях Беларусі ў выпадку абмежавання паставак газу на 85%, якое «Газпром» мае намер ажыццявіць з 09:00 21 чэрвеня. «Будзе прынята рашэнне, будзем дзейнічаць паводле гэтага рашэння», — заявіў Эдуард Таўпянец.

«Газпром»: Беларусь можа стаць хранічным неплацельшчыкам за газ

Тым часам старшыня праўлення расійскага газавага манапаліста Аляксей Мілер выказаў надзею, што Беларусь усё ж пагасіць доўг за газ, што ўтварыўся з пачатку года, аднак выказаў меркаванне, што падобная сітуацыя можа паўтарыцца ў далейшым не раз, паведамляе БелаПАН.

«Можа быць, Беларусь і знойдзе магчымасць пагасіць доўг. Можа быць, нават за пастаўкі ў траўні 23 чэрвеня будзе зроблены плацёж. Але нас турбуе тое, што пытанне неплацяжоў за пастаўкі расійскага газу ў Беларусь можа набыць хранічны характар, і прычыны могуць быць эканамічныя», — сказаў кіраўнік «Газпрома».

Как вам новость?
Головоломки