Мінэнерга абяцае паэтапна павышаць цэны на газ і электраэнергію

24.03.2011 13:16
Архив Редакция

У сераду, 23 сакавіка, Савет міністраў Беларусі разгледзеў праект Дзяржаўнай праграмы развіцця энергетычнай сістэмы краіны на 2011-2015 гады. У ліку іншага дакумент прадугледжвае паэтапную ліквідацыю перакрыжаванага субсідавання ў коштах на газ і тарыфах на энергію. Міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц паведаміў, што праект у цэлым ухвалены ўрадам, але ёсць шэраг заўваг, якія плануецца дапрацаваць на працягу тыдня.

Як паведамілі ў Саўміне, праграмай прадугледжваецца плаўны, безбалесны адыход ад перакрыжаванага субсідавання ў коштах на газ і тарыфах на энергію «з улікам пытанняў сацыяльнай абароны насельніцтва».

«Мы сыходзім ад гэтай перакрыжаванасці, што істотна разгружае фінансавы прэс на рэальны сектар эканомікі. Натуральна, трохі будзе падгружаць насельніцтва, але мы ведаем, што да 2015 годзе ставіцца задача выйсці на сярэднюю заработную плату ў тысячу у эквіваленце. Таму з улікам гэтага і будзе пабудавана праца, каб насельніцтва на сабе рэзкіх нагрузак не адчула», — адзначыў Аляксандр Азярэц.

Па словах кіраўніка міністэрства энергетыкі, дзяржпраграма накіравана на ўдасканаленне тарыфнай палітыкі з улікам эканамічных інтарэсаў вытворцаў і спажыўцоў энергіі, а таксама на стварэнне стымулаў для максімальнай эканоміі энергіі на ўсіх стадыях вытворчасці і спажывання энергіі, павышэння эфектыўнасці выкарыстання вытворчых магутнасцяў.

Аляксандр Азярэц таксама праінфармаваў, што для далейшага развіцця электраэнергетычнай галіны ва ўмовах развіцця рыначных адносін у Беларусі дзяржпраграма прадугледжвае таксама паэтапнае рэфармаванне энергетычнай сістэмы краіны. Плануецца, што гэта дазволіць павысіць эфектыўнасць вытворчасці, стварыць канкурэнтны рынак электрычнай энергіі, які падтрымлівае тарыфы на энергію на ўзроўні, надзейна забяспечваць галіны народнай гаспадаркі і насельніцтва электрычнай і цеплавой энергіяй, гарантаваць захаванне ўстойлівага функцыянавання, развіцця і кіравальнасці электраэнергетык пры забеспячэнні дзяржаўнага рэгулявання галіной.

Паводле праекту дзяржпраграмы, аб’ём капітальных укладанняў у развіццё энергасістэмы краіны ў найбліжэйшыя пяць гадоў складзе 5,9 млрд. даляраў. Плануецца рэалізаваць комплекс мер, накіраваных на зніжэнне спажывання энергасістэмай імпартных матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў — з 51,3% ад агульнага аб’ёму закупак ў 2011 годзе да 33,8% у 2015 годзе. Доля беларускіх матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, згодна з планамі ўрада, павінна павялічыцца адпаведна з 48,7% да 66,2%.

Как вам новость?
Головоломки