22.04.2011 13:49
Архив

Рэактарная ўстаноўка для беларускай АЭС з'яўляецца сучасным абсталяваннем "з добрым патэнцыялам бяспекі і надзейнасці". Пра гэта заявіў дырэктар дэпартаменту па ядзернай энергетыцы міністэрства энергетыкі Беларусі Мікалай Груша. Паводле яго слоў, гэтага дастаткова, каб на электрастанцыі не паўстала аварыі, як, напрыклад, на японскай АЭС "Фукусіма-1".

Ён паведаміў, што праект АЭС-2006, які прынялі да будаўніцтва ў Беларусі, распрацаваў Санкт-Пецярбургскі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут «Атамэнергапраект». Мікалай Груша лічыць, што ў дадзенага праекту ёсць агромністыя перавагі перад праектам «Фукусімы-1», які быў створаны ў 60-х гадах. «Гэта эвалюцыйны праект», — заявіў дырэктар дэпартаменту, перадае БелТА.

Аднак, адзначыў ён, спецыялісты расійскай кампаніі «Росатам» у цяперашні час аналізуюць прычыны аварыі на АЭС у Японіі і гатовыя ўнесці неабходныя змены ў праект беларускай атамнай станцыі.

Мінэнерга: беларуская АЭС акупіцца за 20 гадоў

Па папярэдніх разліках, праект будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы акупіцца прыкладна за 20 гадоў, сказаў Мікалай Груша. Ён адзначыў, што для капіталаёмістых аб’ектаў у сферы энергетыкі дадзены тэрмін нармальны.

Па словах прадстаўніка мінэнерга, сабекошт электраэнергіі, якую плануюць атрымліваць на АЭС, будзе ў два-тры разы ніжэйшы, чым пры выкарыстанні парагазавых і вугальных станцыях у падобных умовах. Такія дадзеныя былі атрыманы па выніках разлікаў эфектыўнасці праекту, улічваючы затраты на будаўніцтва станцыі і аб’ектаў яе інфраструктур.

Дырэктар дэпартаменту па ядзернай энергетыцы ўдакладніў, што эфектыўнасць рэалізацыі праекту па будаўніцтве АЭС разглядалі ў рамках распрацоўкі абгрунтавання інвеставання. У асноўным зыходныя дадзеныя, якія выкарыстоўваліся для правядзення разлікаў, узялі па дадзеных аб’екту — аналага Ленінградскай АЭС-2.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 21 красавіка Аляксандр Лукшэнка заявіў, што будзе будаваць «жыццёва неабходную АЭС», «чаго б гэта ні каштавала». «Беларуская АЭС — самая танная ў свеце», — сказаў ён.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс