Мінэнерга: Беларусь не пацерпіць ад спынення паставак электраэнергіі

29.06.2011 15:27
Архив Редакция

Беларускія спажыўцы не пацерпяць ад спынення імпарту расійскай электраэнергіі. Аб гэтым заявіла памочніца міністра энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч. "У цяперашні час Міністэрства энергетыкі і аб'яднанне "Белэнерга" прадпрымаюць усе неабходныя меры па вырашэнні гэтай сітуацыі", — сказала яна.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, з 29 чэрвеня ААТ «Інтэр РАО ЕЭС» цалкам спыніла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь, якая так і не ажыццявіла чарговы плацёж у памеры 600 млн расійскіх рублёў для пагашэння запазычанасці.

У сваю чаргу кіраўнік міністэрства эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў 29 чэрвеня заявіў, што Беларусь разлічыцца за электраэнергію, імпартавана расійскай кампаніяй ААТ «Інтэр РАО ЕЭС». «Любая дзяржава, якая паважае сябе, разлічваецца па даўгах. Таму за спажытую імпартаваную электраэнергію мы будзем плаціць», — сказаў кіраўнік мінэканомікі.

Как вам новость?
Головоломки