Мінэнерга: Беларусь працягвае спадзявацца на расійскі крэдыт

10.03.2010 14:11
Архив Редакция

Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Юрый Рымашэўскі паведаміў, што беларускі бок працягвае перамовы з Расіяй пра крэдыт на будаўніцтва АЭС. "Беларусь рэальна разлічвае атрымаць крэдыт Расіі на гэтыя мэты", — падкрэсліў намміністра.

Прадстаўнік міністэрства энергетыкі адзначыў, што ў наш час ідзе актыўная стадыя перагаворнага працэсу, пытанні абмяркоўваюцца.

«Зразумела, што нельга збудаваць такі аб’ект, не стварыўшы адпаведнай інфраструктуры: дарог, будаўнічай базы і іншых аб’ектаў. Тое, што беларускі бок пачаў будаваць у Астраўцы жытло, не чакаючы расійскага крэдыту, не азначае, што Беларусь перастала спадзявацца на атрыманне гэтага крэдыту“, — заявіў Юрый Рымашэўскі, падкрэсліўшы, што Беларусь зацікаўлена атрымаць крэдыт у поўным аб’ёме.

Мінэнерга: будаўніцтва АЭС увайшло ў практычную фазу рэалізацыі

Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Юрый Рымашэўскі дзясятага сакавіка заявіў, што Беларусь увайшла ў практычную фазу рэалізацыі праекта па будаўніцтве АЭС. Па словах намміністра, на дадзены момант у Беларусі працягваецца распрацоўка нарматыўна-прававой базы ў галіне энергетыкі, вядуцца актыўныя падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве ў Астраўцы АЭС, рыхтуюцца спецыялісты ў вну.

«У наш час ідзе будаўніцтва жытла, дарог і іншых аб’ектаў для людзей, якія будуць абслугоўваць атамную станцыю», — падкрэсліў прадстаўнік міністэрства энергетыкі, паведамляе БелТА.

Юрый Рымашэўскі падкрэсліў, што ў 2010 годзе будзе прыняты нарматыўны акт, у якім будзе замацавана рашэнне пра будаўніцтва АЭС у Астраўцы. “АЭС будзе пабудавана ў Беларусі ў тэрміны, усталяваныя кіраўніком дзяржавы і ўрадам”, — падкрэсліў намміністра.

Рымашэўскі: тэхналагічна мы гатовыя да будаўніцтва АЭС

Намеснік міністра энергетыкі адзначыў, што з тэхналагічнага пункта гледжання ўсе пытанні па будаўніцтве АЭС урэгуляваныя. «Мы закладваем сёння самыя сучасныя і бяспечныя тэхналогіі для будаўніцтва атамнай станцыі. Уздзеянне гэтага аб’екта на навакольнае асяроддзе будзе мінімальным, што і было пацверджана на праведзеных слуханнях», — падкрэсліў Юрый Рымашэўскі.

У сваю чаргу, першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь адзначыў, што акадэміі даручана навуковае суправаджэнне гэтага праекта. «Мы закладваем падмурак для таго, каб АЭС была бяспечнай, экалагічна чыстай і эканамічна выгоднай», — адзначыў намстаршыні прэзідыума.
 

Как вам новость?
Головоломки