Мінэнерга: газавыя кантракты з Венесуэлай — рэнтабельныя

25.03.2010 09:21
Архив Редакция

Першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўянец заявіў, што падпісаныя паміж Беларуссю і Венесуэлай кантракты ў газавай сферы рэнтабельныя. "Пракладзена ўжо больш за 100 кіламетраў газаправодаў у горадзе Барынас, каля адной тысячы домаўласніцтваў пераведзена на газ. І падрыхтавана яшчэ каля 200 домаўласніцтваў, якія рыхтуюцца да пуску газу", — паведаміў намміністра.

«Працы працягваюцца. Усяго там запраектавана больш за 500 кіламетраў, так што працы хапае», — запэўніў Эдуард Таўпянец.

Падчас наведвання прэзідэнтам Беларусі Венесуэлы боку дасягнулі значных дамоўленасцяў па супрацоўніцтве ў газавай сферы, у тым ліку падпісана ліцэнзія на права распрацоўкі Беларуссю газавых радовішчаў і здабычы газу на шасці радовішчах у Венесуэле і дамова пра заснаванне сумеснага прадпрыемства па аказанні сэрвісных паслуг у галіне здабычы нафты, паведамляе БелТА.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што ў 2010 годзе ў Венесуэлу Беларусь паставіць дзве тысячы камплектаў газавага абсталявання. Бакі падпісалі кантракт на пастаўку падчас працы ў Каракасе 11-13 сакавіка Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Как вам новость?
Головоломки