Мінэнерга: першую прыватную электрастанцыю ў Беларусі пабудуюць італьянцы

23.07.2010 10:26
Архив Редакция

У Берасцейскай вобласці пры ўдзеле замежных інвестараў плануюць збудаваць першую ў Беларусі прыватную электрастанцыю, магутнасць якой складзе 400 МВт. Для рэалізацыі дадзенага праекту стварылі сумеснае беларуска-італьянскае прадпрыемства "Белэнерга", паведаміў 22 ліпеня намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

У цяперашні час міністэрства энергетыкі актыўна працуе над прыцягненнем замежных інвестыцыяў для будаўніцтва гідра-і ветраэлектрастанцыяў, расказаў намеснік міністра энергетыкі. Так, напрыклад, ужо распрацавалі праект будаўніцтва вугальнай электрастанцыі магутнасцю каля адной тысячы МВт пры ўдзеле прыватнай польскай кампаніі, паведамляе БелТА. У той жа час усе будаўнічыя і мантажна-наладачныя прадпрыемства ў электраэнергетычным комплексе Беларусі ўжо з’яўляюцца прыватнымі.

Цяпер вядзецца праца над законапраектам аб электраэнергетыцы, у якім будзе прадугледжана партнёрства дзяржавы з прыватнымі інвестарамі, заявіў Міхаіл Міхадзюк. Плануецца, што ў хуткім часе адпаведны законапраект адправяць на разгляд Палаты прадстаўнікоў, і ён будзе прыняты не пазней за 2012 год.

Как вам новость?
Головоломки