Мінэнерга прызнала факт скарачэння паставак газу ў Беларусь

21.06.2010 14:19
Архив Редакция

Міністэрства энергетыкі выпрацоўвае меры па працы сістэмаў газа-і энергазабеспячэння рэспублікі ва ўмовах абмежавання расійскім газавым манапалістам паставак "блакітнага паліва" ў Беларусь. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар мінэнерга Людміла Зяньковіч.

Прадстаўнік міністэрства пацвердзіла інфармацыю аб тым, што «Газпром» 21 чэрвеня з 10:00 (па маскоўскім часе) «сапраўды увёў абмежаванні паставак прыроднага газу спажыўцам Беларусі на 15% ад планавага аб’ёму», перадае БелТА.

«У гэтай сувязі міністэрства энергетыкі праводзіць мерапрыемствы па недапушчэнні збояў у энергасістэме», — падкрэсліла Людміла Зяньковіч.

«Белтрансгаз»: абмежаванне паставак газу незаконнае і неабгрунтаванае

У сваю чаргу, у «Белтрансгазе» назвалі «незаконным і неабгрунтаваным» здзейсненае «Газпромам» абмежаванне паставак расійскага газу ў Беларусь, паведамляе расійская служба BBC.

«Наша пазіцыя заключаецца ў тым, што здзейсненае абмежаванне паставак газу ў Беларусь з’яўляецца незаконным і неабгрунтаваным, яно нічым не дакументавана», — заявіў прадстаўнік «Белтрансгаза».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заявіў, што прынятае расійскім бокам рашэнне скараціць пастаўкі газу на 85% за нявыплату Мінскам доўгу не адпавядае прапісаным у кантракце аб’ёмам абмежавання паставак.

«Пазіцыя ж Беларусі заключаецца ў тым, што 85% — гэта няправільнае тлумачэнне кантракту, дзе прапісана, што абмежаванне ўводзіцца прапарцыйна. Гэта прынцыповае пытанне, якое расійскі бок трактуе інакш», — падкрэсліў першы намеснік міністра.

Как вам новость?
Головоломки