Мінэнерга расказвае пра бяспеку беларускай АЭС у Вене

11.05.2010 10:49
Архив Редакция

10-11 траўня ў сталіцы Аўстрыі Вене праходзяць слуханні і кансультацыі па справаздачы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) беларускай АЭС. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве энергетыкі Беларусі. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі спецыялісты мінэнерга, мінпрыроды, РМПЦ «Гігіена» міністэрства аховы здароўя, РНЦУП «Інстытут радыялогіі».

У міністэрстве таксама праінфармавалі, што на канец траўня  запланавана правядзенне кансультацый па ўказанай справаздачы з польскім бокам у Варшаве.
«Пасля завяршэння дадзеных мерапрыемстваў справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС будзе дапрацаваны спецыяліствамі з улікам паступіўшых заўвагаў і прапановаў і накіраваны для правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы», — распавялі ў мінэнерга.
Як раней паведамляў Тэлеграф, міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы падрыхтавала і перадала Беларусі дакумент з выкладам  афіцыйнай пазіцыі з нагоды будаўніцтвы беларускай АЭС у 55 кіламетрах ад Вільнюсу ў Астравецкім раёне. 
У дакуменце ўказана, што «ацэнка ўздзеяння будучай АЭС на навакольнае асяроддзе недастаткова вычарпальная», у сувязі з чым Літва просіць беларускі бок правесці паўторную прэзентацыю праекта АЭС.

Как вам новость?
Головоломки