Мінэнерга РФ: кошт на газ для Беларусі — камерцыйная справа

23.12.2010 09:46
Архив Редакция

Міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко заявіў 22 снежня, што Масква і Мінск ужо падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы, якія рэгулююць кошт на газ для Беларусі. Разам з тым, па словах кіраўніка расійскай мінэнерга, магчымае змяненне кошту на газ для Беларусі з'яўляецца "абсалютна камерцыйнай справай".

Як раней заяўляла міністр эканамічнага развіцця РФ Эльвіра Набіуліна, змены ў цэнаўтварэнні на расійскі газ для Беларусі на будучы год не плануюцца, нагадвае ПРАЙМ-ТАСС.

«Пакуль усё будзе, як і запланавана. Мы дамовіліся, што пераходзім да роўнапрыбытковасці да цэнаў на газ на ўнутраным рынку да 2015 года», — сказала міністр і дадала, што да гэтага часу паміж бакамі будуць заключацца двухбаковыя дамовы.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 19 снежня заявіў, што разлічвае паспяхова завяршыць перамовы па газе з Расіяй яшчэ да канца 2010 года. «Ёсць усе падставы для таго, каб у гэтым годзе скончыць перамовы паспяхова і для Расіі, і для Беларусі па пастаўках і формуле аплаты за газ», — падкрэсліў беларускі прэм’ер.

«Белтрансгаз» і «Газпром» павінны падрыхтаваць ў 2011 годзе кантракт аб фармаванні цаны на газ для Беларусі ў 2012-2014 гадах. Пра гэта 17 снежня на пасяджэнні прэзідыума Саўміна заявіў віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, пагадненне ад 9 снежня паміж краінамі Мытнага саюза аб пераходзе на роўнадаходныя кошты на газ да 2015 годзе не ўлічвае цэнаўтварэнне на газ на 2011 год.

Как вам новость?
Головоломки