Мінэнерга РФ: нафтавая позва Беларусі да нас дагэтуль не дайшла

08.04.2010 13:22
Архив Редакция

Міністр энергетыкі РФ Сяргей Шматко паведаміў, што Масква ўсё яшчэ не атрымала афіцыйнага апавяшчэння пра позву Беларусі па нафтавых пошлінах, пададзеную ў Эканамічны суд СНД. "Мы пакуль толькі чулі пра гэта. Ніякіх афіцыйных дакументаў ад Беларусі не атрымлівалі", — сказаў кіраўнік расійскага мінэнерга.

«Афіцыйны каментар мінэнерга Расіі з’явіцца пасля атрымання адпаведных дакументаў. Бягучая сітуацыя знаходзіцца ў прававым полі», — цытуе Сяргея Шматко РІА «Новости».

Як раней паведамляў Тэлеграф, прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч ацанілі страты бюджэту ад змены Расіяй умоў паставак нафты ў 5,9 трлн. рублёў (каля двух мільярдаў даляраў).

Как вам новость?
Головоломки