Мінэнерга: за пяць гадоў Беларусь знізіла энергаёмістасць ВУП на 31%

23.07.2010 10:06
Архив Редакция

За перыяд з 2005 па 2010 год энергаёмістасць ВУП Беларусі знізіцца, па папярэдніх прагнозах, на 31%. Да 2015 года энергаёмістасць ВУП плануецца знізіць у адносінах да 2005 года на 50%, да 2020 года — на 60%, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

У 2006-2009 гадах у Беларусі ўвялі 450 МВт магутнасцей. У выніку дзяржава зэканоміла больш за адзін мільён тон умоўнага паліва. У 2010-2011 гадах плануюць увесці больш за 700 МВт магутнасцяў, у наступныя пяць гадоў — яшчэ больш за 3000 МВт. Старыя, неэфектыўныя і высоказатратныя па паліве прадпрыемствы плануецца вывесці з эксплуатацыі, паведамляе БелТА.

Па словах Міхаіл Міхадзюк, у паліўным балансе Беларусі (кацельна-пячнога паліва) пераважае прыродны газ — 77%. Да 2020 года яго долю плануюць знізіць на 22%. У паліўным балансе беларускай электраэнергетыкі доля прыроднага газу складае 95%. Увод у эксплуатацыю першай беларускай АЭС, а таксама новых вугальных электрастанцыяў можа дазволіць вывесці з паліўнага балансу каля пяці мільярдаў кубаметраў прыроднага газу.

Па выніках 2009 года ў паліўным балансе Беларусі (кацельна-пячнога паліва) на долю ўласных рэсурсаў прыйшлося 20,3%. На працягу дзесяці гадоў плануюць павялічыць гэтую долю да 34%, паведаміў намеснік міністра энергетыкі.

Как вам новость?