Мінфін абяцае знізіць стаўку падатку на прыбытак да 20%

21.07.2010 15:33
Архив Редакция

У 2012 годзе ў Беларусі ў сувязі з рэфармаваннем падатковай сістэмы, накіраваным на яе спрашчэнне і стабілізацыю, плануецца зніжэнне стаўкі падатку на прыбытак да 20%. Пра гэта паведаміў 21 ліпеня начальнік упраўлення падатковай палітыкі і прыбыткаў бюджэту Міністэрства фінансаў Беларусі Дзмітры Кійко.

«Сёлета з адменай збору на развіццё тэрыторыяў такая стаўка знізіцца з 27% да 24%. У далейшым, мы думаем, стаўка падатку на прыбытак у 20% рэальная для рэспублікі», — заявіў прадстаўнік мінфіна.

Сярод іншых мерапрыемстваў прызначана адмена права мясцовых саветаў усталёўваць павышальныя і паніжальныя каэфіцыенты да ставак падатку на нерухомасць і падатку на зямлю. Мінфін плануе завяршыць удасканаленне парадку спагнання асноўных падаткаў (ПДВ, на прыбытак, на ўласнасць) за кошт увядзення агульнапрынятых механізмаў, такіх як перанос стратаў на наступны перыяд, пераход да поўнага выліку па ПДВ, укараненне эфектыўных спосабаў выкарыстання рэсурсаў і утылізацыі адкідаў вытворчасці, перадае БелТА.

Да 2015 года таксама плануюць распачаць паэтапнае зніжэнне ставак адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Так як гэтае пытанне звязана з рэфармаваннем пенсійнай сістэмы, яно будзе разглядацца ў комплексе.

У 2013-2014 годзе плануецца зніжэнне стаўкі ПДВ, а таксама адмена адлічэнняў у інавацыйныя фонды. «Магчыма, будзе ажыццёўлены пераход да іх фармавання на добраахвотнай аснове за кошт уласных сродкаў арганізацыяў», — сказаў Дзмітры Кійко.

Как вам новость?
Головоломки