Мінфін: Беларусь можа выйсці на рынак еўрааблігацый на працягу тыдня

28.05.2010 17:29
Архив Редакция

Беларусь можа выйсці на размяшчэнне еўрааблігацый на фондавых рынках на працягу тыдня. Пра гэта 28 траўня паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.

«Мы гатовыя да выхаду. Рашэнне прынята», — сказаў Уладзімір Амарын, адзначыўшы, што пры станоўчым сігнале ад арганізатараў гэта можа адбыцца на працягу тыдня. У залежнасці ад напаўняльнасці аркушу заявак і іншых эканамічных фактараў сума размяшчэння еўрааблігацый можа скласці да 1 млрд. даляраў, перадае БелТА.
Права ў 2010-2011 гадах выпусціць аблігацыі на суму да 2 млрд. даляраў з тэрмінам абарачэння не менш за 5 гадоў і размяшчэннем іх за межамі краіны прадстаўлена саўміну Беларусі ўказам №245 ад 13 траўня 2010 года.
Указ прыняты ў мэтах прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку рэспублікі. Ураду нададзена паўнамоцтва ўхваляць праспект эмісіі кожнага выпуску аблігацый у межах агульнай сумы ў 2 млрд. даляраў і дамовы, звязаныя з выпускам, размяшчэннем, абарачэннем і пагашэннем гэтых аблігацыяў, іншымі паўнамоцтвамі, звязанымі з размяшчэннем і пагашэннем аблігацый.
Пастановай саўміна ад 20 траўня 2010 гады №758 прынята рашэнне, што Беларусь у 2010 годзе выпусціць дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на суму да 1 млрд. даляраў з тэрмінам абарачэння не менш за пяць гадоў.

Как вам новость?