Мінфін: Беларусь не ўмее граматна кіраваць знешнім доўгам

09.02.2011 17:04
Архив Редакция

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў на калегіі ведамства аб неабходнасці навучыцца граматна кіраваць знешнім доўгам. Паводле яго слоў, гэта звязана са значным ростам узроўню знешняга доўгу Беларусі і адначасовым змяненнем яго структуры і пашырэннем формаў пазычання. 

«Таму адна з прыярытэтных задач — навучыцца граматна і рацыянальна кіраваць дзярждоўгам», — сказаў кіраўнік беларускага мінфіна, перадае БелаПАН.

Міністр растлумачыў, што гаворка ідзе аб паслядоўным зніжэнні кошту пазык, павелічэнні тэрмінаў прыцягнення сродкаў, забеспячэнні пастаяннага доступу да ўсіх магчымымх формаў пазычанняў, пашырэнні геаграфіі патэнцыйнай базы інвестараў.

Станоўчым момантам у дадзенай сітуацыі Андрэй Харкавец назваў захаванне Беларуссю, нягледзячы на крызісны перыяд, узроўню суверэннага крэдытнага рэйтынгу, які ўплывае на паляпшэнні ў сферы пазычанняў і ў цэлым на прыцягненне інвестыцый у эканоміку.

«Гэта сведчыць аб дастаткова высокім патэнцыяле па яго (ўзроўні рэйтынгу — Тэлеграф) паляпшэнні. Мінфінам павінна быць выбудаваная сістэмная праца ў гэтым напрамку», — падкрэсліў кіраўнік беларускага фінансавага ведамства.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Андей Харкавец таксама праінфармаваў 9 лютага, што ніякія новыя падаткі ў Беларусі ўводзіцца не будуць. Акрамя таго, ён паведаміў, што ў 2012 годзе інвестыцыі і інавацыі плануецца вывесці з падаткаабкладання, і выступіў з ініцыятывай скарачэння на 10-15% колькасці працаўнікоў, занятых у бюджэтнай сферы краіны.

Как вам новость?
Головоломки