Мінфін: Беларусь ужо страціла праз нафтапошліны 663 млн. даляраў

21.01.2011 13:19
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў Беларусі падлічыла чыстыя страты бюджэту ў 2010 годзе ў выніку ўвядзення Расіяй вывазных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты. Па дадзеных начальніка галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту міністэрства фінансаў Дзмітрыя Кійко, яны склалі два трыльёны рублёў (662,9 млн. даляраў).

З улікам абнулення Беларуссю экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, што было неабходна для забеспячэння выгаднай працы нафтаперапрацоўкі, недапаступленні ў бюджэт склалі пяць трыльёнаў рублёў, распавёў прадстаўнік мінфіна, перадае БелТА.

Вярнуць у бюджэт тры трыльёны рублёў ўдалося за кошт зніжэння субсідый нафтаперапрацоўшчыкам. «Таму чыстыя страты бюджэту ацэньваюцца ў суме да двух трыльёнаў рублёў», — растлумачыў Дзмітры Кійко.

Как вам новость?