Мінфін: Беларусь возьме новыя крэдыты ў выпадку неабходнасці

10.06.2010 14:47
Архив Редакция

Для зніжэння пазыковага цяжару ў рамках стратэгіі кіравання знешнім дзярждоўгам Беларусь не выключае магчымасць узяць новыя крэдыты. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец. Аднак, зроблена гэта будзе выключна з улікам устаноўленых паказчыкаў эканамічнай бяспекі, падкрэсліў кіраўнік мінфіна.

Міністр падкрэсліў, што прыцягненне крэдытных рэсурсаў неабходна «для рэалізацыі інвестыцыйных і інфраструктурных праектаў, накіраваных на забеспячэнне эканамічнага развіцця рэспублікі, ажыццяўленне выпуску дзяржаблігацыяў на знешніх фінансавых рынках у мэтах дыверсіфікацыі фінансавых інструментаў», перадае БелТА.

Чыноўнік таксама адзначыў, што ўзровень знешняга дзярждоўгу Беларусі не перавышае ўстаноўленых параметраў эканамічнай бяспекі і на пачатак года пры ліміце 8,5 мільярдаў даляраў дасягнуў 7,9 мільярдаў.

Летась Беларусь ужо прыцягвала крэдыты МВФ, Сусветнага банку, Расіі. Патрэба ў іх была абумоўлена неабходнасцю фінансаваць дэфіцыт плацёжнага балансу, а таксама папаўняць золатавалютныя рэзервы краіны.

Как вам новость?
Головоломки