Мінфін "чакае вокны" для выйсця на рынкі з еўрабондамі

19.05.2010 16:09
Архив Редакция

Мінфін гатовы выйсці на міжнародныя рынкі з еўрааблігацыямі на працягу некалькіх дзён з таго моманту, калі на іх складзецца спрыяльная для гэтага сітуацыя. "Наша жаданне цяпер — дачакацца так званага акна, калі ўсе фактары будуць паказваць на тое, што ў гэты момант нашы пазычанні будуць найбольш спрыяльна прадстаўлены на рынку для інвестараў", — заявіў міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

Па словах кіраўніка фінансавага ведамства, любая нестабільнасць на рынку адбіваецца на пазычальніку, таму «нам пажадана дамагчыся моманту, калі рынак будзе працаваць найбольш стандартна, без усякіх рыўкоў, падзенняў, узлётаў», перадае БелТА.
Міністр адзначыў, што мінфін адсочвае сітуацыю на рынках штодня, і шмат у чым Беларусі ў гэтым дапамагаюць арганізатары пазычанняў, у прыватнасці, сваімі парадамі, «калі лепш выйсці, якія крытэры сёння рынак можа нам прапанаваць».
Чатыры банкі BNP Paribas, Deutsche Bank AG, The Royal Bank of Scotland plc і Ашчадбанк Расіі, якія сталі арганізатарамі выпуску Беларуссю еўрааблігацый, «таксама зацікаўлены ў вельмі добрых выніках нашага дэбюту, паколькі заўсёды было ганарова ўпершыню вывесці краіну на рынак», падкрэсліў Андрэй Харкавец.
Як растлумачыў кіраўнік мінфіна, пры выйсці на рынак еўрабондаў Беларусь пераследуе дзве мэты: прыцягненне рэсурсаў, спроба сябе на гэтым рынку, дэманстрацыя Беларусі як суверэннага пазычальніка для атрымання альтэрнатыўных варыянтаў пазычанняў, а таксама фармаванне крэдытнай гісторыі, якое дапаможа дзяржкарпарацыям і прыватнаму бізнэсу на базе пазычанняў дзяржавы карыстацца аналагічным інструментам на знешніх рынках.
Разам з тым, міністр не змог назваць кошт пазычанняў, які ў далейшым можа стаць арыенцірам для беларускага бізнэсу. Па яго словах, ён у любым выпадку спачатку будзе некалькі вышэй, чым пасля, калі ўсе беларускія пазычанні «будуць характарызавацца зніжэннем кошту пазычання, паляпшэннем умоваў працы і банкаў з намі».
«Мы арыентуемся на тыя пазіцыі, на якія арыентуецца сёння рынак, на тых суверэнных пазычальнікаў, якія ўжо выпусцілі паперы. Гэтыя паперы гандлююцца. Таму індыкатыўна арыентавацца можна на кошт такіх папер», — растлумачыў Андрэй Харкавец.

Как вам новость?
Головоломки