Мінфін: дэфіцыт бюджэту Беларусі перавысіў 726 млн. даляраў

21.09.2010 14:26
Архив Редакция

Дэфіцыт бюджэту Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года дасягнуў 2,2 трлн. рублёў (726 млн. даляраў). Разам з тым, запланаваны гадавы паказчык перавышэння прыбыткаў над выдаткамі складае 3,8 трлн. рублёў (1,2 млрд. даляраў). Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

У студзені-жніўні 2010 года даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 18,7 трлн. рублёў, або 52,8% гадавога плана. Так, падатку на прыбытак паступіла 2,2 трлн. рублёў (61,1% гадавога плану), падатку на дабаўленую вартасць — 6,9 трлн. рублёў (54,8% гадавога плану). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 3,5 трлн. рублёў, або 34,4% гадавога плана.

У той жа час выдаткі бюджэту Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года склалі 20,9 трлн. рублёў, або 53,2% гадавога плана. З іх на агульнадзяржаўную дзейнасць было выдаткавана 8,4 трлн. рублёў (52,9%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) накіравана чатыры трыльёны рублёў (64,1%). Выдаткі нацыянальнай эканомікі склалі 5,9 трлн. рублёў (45,3%).
 
Разам з тым, па стане на 1 верасня 2010 года сума даўгоў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 62 млрд. рублёў. Запазычанасць перад дзяржавай павялічылася з пачатку года на 3,3 млрд. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки