Мінфін: дэфіцыт бюджэту ў найбліжэйшыя гады складзе 1,5%

28.05.2010 15:28
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў прагназуе, што ў наступным годзе рэспубліканскі бюджэт будзе выкананы з дэфіцытам у 1,5% да ўзроўня ВУП. Як паведаміў 28 траўня першы намеснік кіраўніка мінфіна Беларусі Уладзімір Амарын, менавіта такія лічбы фінансавае ведамства закладвае ў праект бюджэту на 2011 год.

Акрамя таго, аналагічны ўзровень дэфіцыту бюджэту міністэрства фінансаў прагназуе і на 2012 і 2013 гады, перадае БелТА. Як адзначыў намеснік міністра фінансаў, гэта «даволі цвёрды» прагноз.
«Сёння ідзе праца ў міністэрствах па фармаванні асноўных паказчыкаў сваёй дзейнасці на 2011 год, якія да першага чэрвеня павінны быць прадстаўлены ў мінфін для аналізу і працы з міністэрствамі ўжо па пэўных параметрах бюджэту наступнага года», — расказаў Уладзімір Амарын. 
Пры гэтым мінфін абяцае знайсці крыніцы пакрыцця бюджэтнага дэфіцыту. Па словах Уладзіміра Амарына, гэта можна будзе зрабіць, напрыклад, шляхам аднаўлення размяшчэння дзяржаўных кароткатэрміновых аблігацый ці іншымі спосабамі.
«Вядома, мы будзем гэта планаваць, каб гэты рынак запрацаваў. Сёння ёсць неабходнасць і запатрабаванне, каб у партфелі тых жа банкаў былі дзяржаўныя каштоўныя паперы як ліквідны інструмент», — падкрэсліў намеснік міністра фінансаў Беларусі.
Як раней паведамляў Тэлеграф, за першыя чатыры месяцы гэтага года дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі склаў 1,3 трлн. рублёў (каля 433,9 млн. даляраў). Пра гэта праінфармавалі 24 траўня ў міністэрстве фінансаў.

Как вам новость?
Головоломки