Мінфін: дэфіцыт бюджэту ў першым паўгоддзі склаў 1,7 трлн. рублёў

22.07.2010 14:12
Архив Редакция

Даходы рэспубліканскага бюджэту ў студзені-чэрвені 2010 года склалі 13,8 трлн. рублёў. Такім чынам, гадавы план выкананы на 38,8%. Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту за першыя шэсць месяцаў 2010 года склаў -1,7 трлн. рублёў. АБ гэтым паведамілі 22 ліпеня ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

Даходы ад падатку на прыбытак склалі паўтары трыльёны рублёў (41,8% гадавога плану). За студзень-чэрвень 2010 года ў дзяржбюджэт паступіла ПДВ на суму пяць трыльёнаў рублёў (39,7%). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 2,9 трлн. рублёў (29%), расказалі ў мінфіне.

На 1 ліпеня 2010 года даўгі грамадзянаў перад бюджэтам склалі 58,7 млрд. рублёў, што роўна ўзроўню пачатку года.

Выдаткі рэспубліканскага бюджэту за першае паўгоддзе 2010 года склалі 15,5 трлн. рублёў (39,4% гадавога плану). З іх на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і СМІ) накіравалі 2,9 трлн. рублёў (50,6%), нацыянальнай эканомікі — 4,7 трлн. рублёў (35,8%), выдаткі на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі каля 6,5 трлн. рублёў (38,2%).

Как вам новость?
Головоломки