Мінфін: дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту склаў 7,12 млрд. даляраў

22.10.2010 14:12
Архив Редакция

Даходы рэспубліканскага бюджэту за студзень-верасень 2010 года склалі 21,4 трлн. рублёў (каля 7,12 млрд. даляраў), або 60,3% гадавога плану. Пра гэта распавялі ў міністэрстве фінансаў Беларусі. Падатку на прыбытак паступіла на суму ў 2,4 трлн. рублёў (68,4% гадавога плану), адзначылі ў ведамстве.

Акрамя таго, за студзень-верасень гэтага года ў рэспубліканскі бюджэт паступіла ПДВ на суму васьмі трыльёнаў рублёў (63,4% гадавога плану). Як паведамілі ў мінфіне, даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 3,9 трлн. рублёў (38,7% гадавога плану).

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, па стане на 1 кастрычніка гэтага года сума даўгоў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 44,2 млрд. рублёў і скарацілася з пачатку года на 14,5 млрд. рублёў.

Расходы рэспубліканскага бюджэту за студзень-верасень гэтага года склалі 23,5 трлн. рублёў (59% гадавога плану). З іх выдаткі на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 9,6 трлн. рублёў (58,9%). Акрамя таго, выдаткі нацыянальнай эканомікі склалі 6,4 трлн. рублёў (49,2%).

Пры гэтым на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) было накіравана 4,5 трлн. рублёў (72%), адзначылі ў мінфіне.

Как вам новость?
Головоломки