Мінфін: дзярждоўг Беларусі не перавышае дапушчальных межаў

22.06.2011 14:22
Архив Редакция

Дзяржаўны доўг Беларусі не перавышае дапушчальных межаў. Аб гэтым паведаміў у Палаце прадстаўнікоў першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын. Паводле яго слоў, у бягучай пяцігодцы параметры гранічнага памеру бяспечнага ўзроўню дзярждоўгу складаюць 45% да ВУП (20% для ўнутранага дзярждоўгу, 25% — для вонкавага).

Так, на 1 студзеня 2011 унутраны дзярждоўг Беларусі складаў каля 32 трлн рублёў, або 10,6 млрд даляраў (19,6% ВУП), знешні — 29,1 трлн рублёў, або 9,7 млрд даляраў (18% ВУП), перадае БелТА.

Чыноўнік адзначыў, што цяпер ўлік унутранага дзярждоўгу Беларусі ідзе ў адпаведнасці з міжнароднымі фінансавымі стандартамі: з яго выключылі гарантыі мясцовых органаў улады і ўрада. У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, да сярэдзіны года ён паменшыцца да 5 трлн рублёў. Знешні дзярждоўг нават з улікам атрыманага першага траншу крэдыту ЕўрАзЭС таксама застанецца ў дапушчальных межах і не перавысіць 25% да ВУП, адзначыў Уладзімір Амарын.

Намеснік міністра паведаміў, што ўрад ўзгадніў з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС ўмову аб тым, што дэфіцыт бюджэту краіны на працягу кожнага года ў перыяд 2011-2013 гадоў не павінен перавысіць 1,5%.

Акрамя таго ён распавёў, што да канца года не плануецца прыцягваць знешнія запазычанні шляхам выпуску еўрабондаў або аблігацый. Уладзімір Амарын заявіў, што пакуль у гэтым «няма сэнсу», бо «сітуацыя гэтаму пакуль не спрыяе».

Как вам новость?
Головоломки