Мінфін: дзярждоўг Беларусі вырас да 10,4 млрд. даляраў

01.04.2010 14:34
Архив Редакция

Дзяржаўны доўг Беларусі па стане на першага сакавіка 2010 года склаў  31,133 трлн. рублёў, ці 10,4 млрд. даляраў, павялічыўшыся на 2,2% з пачатку года, у тым ліку на 1,6% за люты. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве фінансаў.

Па дадзеных фінансавага ведамства краіны, вонкавы дзярждоўг у рублёвым эквіваленце вырас на 1,2% з пачатку года (у тым ліку на 0,8% за люты) да 22,841 трлн. рублёў на першага сакавіка 2010 года. Унутраны доўг склаў 8,292 трлн. рублёў, павялічыўшыся за два месяцы на 5,1% (за люты на 3,9%), паведамляе АФН.

У міністэрстве фінансаў адзначылі, што доўг цэнтральнага ўрада склаў 24,992 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 1,1% (за люты на 0,7%), доўг суб’ектаў гаспадарання, гарантаваны ўрадам, дасягнуў 6,140 трлн. рублёў, павялічыўшыся за студзень-люты на 7,1% (у тым ліку за люты на 5,6%).

Как вам новость?