Мінфін яшчэ не ведае, як Расія выдасць Беларусі крэдыт

19.05.2011 14:16
Архив Редакция

Расія выдзеліць Беларусі тры мільярды даляраў крэдыту па лініі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у абмен на праграму эканамічных рэформаў, якую бакі ўжо ўзгаднілі, паведаміў 19 траўня міністр фінансаў РБ Андрэй Харкавец. Разам з тым, кіраўнік мінфіна не змог сказаць, якім менавіта чынам Расія выдзеліць Беларусі гэтыя сродкі.

Кіраўнік беларускага фінансавага ведамства заявіў, што канчатковае рашэнне наконт таго, ці будуць тры мільярды вылучаны па мільярдзе штогод у 2011-2013 гадах альбо адначасова ў 2011 годзе, «прымуць палітыкі», перадае ПРАЙМ-ТАСС.

У цяперашні момант адзін мільярд даляраў крэдыту па лініі АФ ЕўрАзЭС — гэта адзіная магчымасць Беларусі прыцягнуць знешні буйны доўг праз мяжу да канца года, паколькі беларускім уладам прыйшлося адмовіцца ад яшчэ аднаго спосабу прыцягнення валютных сродкаў у краіну — еўрабондаў — з-за рэзкага росту кошту такіх крэдытаў на фоне зніжэння суверэннага рэйтынгу РБ.

«Мы не плануем запазычанняў на знешніх фінансавых рынках у бягучым годзе», — адзначыў Андрэй Харкавец.

Как вам новость?
Головоломки