Мінфін: "нафтавы шок" не такі страшны, як здавалася спачатку

15.06.2010 17:12
Архив Редакция

Першапачатковая папярэдняя ацэнка стратаў Беларусі ад змены ўмоваў пастаўкі расійскай нафты ў краіну ў 2010 годзе складае не больш за два мільярды даляраў. Пра гэта 15 чэрвеня заявіў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. "Практыка паказвае, што не так усё страшна, як здавалася спачатку", — падкрэсліў кіраўнік мінфіна.

«Гэтая ацэнка супадае з ацэнкай, якую даваў МВФ, — адзначыў Андрэй Харкавец. — Мы сышліся ў нашых ацэнках. Аднак, пакуль рана казаць, што гэтыя нашы папярэднія ацэнкі адпавядаюць рэчаіснасці».

Па словах міністра, трэба паглядзець на эканоміку нафтавага сектара. «Змянілася структура паставак нафты ў краіну, змянілася эканоміка гэтых пытанняў. Але мы маем патрэбу ў больш глыбокай ацэнцы з пункту гледжання функцыянавання нашых прадпрыемстваў», — адзначыў Андрэй Харкавец, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Кіраўнік Мінфіна таксама падкрэсліў, што першапачаткова Беларусь прадставіла для ацэнкі МВФ шэраг мер, якія б нівелявалі наступствы зменаў умоў пастаўкі нафты ў краіну. «Мерапрыемствы, якія мы прапрацоўвалі і абмяркоўвалі, падтрыманы МВФ. Фонд даў ацэнкі, што прапановы ўрада Беларусі вельмі канструктыўныя і дазволяць у дастатковай ступені нівеляваць гэтыя наступствы», — растлумачыў міністр.

«Гэта звязана і з падаткова-бюджэтнай палітыкай, і з грашова-крэдытнай палітыкай», — удакладніў Андрэй Харкавец, кажучы пра тое, аб якіх мерах ідзе гаворка, і прапанаваў пакінуць іх для ўрада, паколькі яны патрабуюць дадатковага вывучэння.

Как вам новость?
Головоломки