Мінфін назваў пяцёрку найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі

21.06.2010 12:08
Архив Редакция

іністэрства фінансаў Беларусі назвала пяць найбуйнейшых адкрытых акцыянерных таварыстваў Беларусі па выніках мінулага года. Паводле дадзеных дэпартаменту па каштоўных паперах мінфіна, імі сталі "Нафтан", Мазырскі НПЗ, МАЗ, "Гродна Азот" і "Белшына".

Паводле дадзеных міністэрства фінансаў, самым буйным ААТ Беларусі стаў «Нафтан», чыя выручка па выніках мінулага года склала 7,13 трлн. рублёў (2,36 млрд. даляраў). Пры гэтым прыбытак кампаніі ў 2009 годзе склаў каля 153 млрд. рублёў (50,7 млн. даляраў). Сярэднеспісачная колькасць працаўнікоў прадпрыемства склала каля 12,3 тыс. чалавек, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Другім пасля «Нафтана» ў спісе найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў з’яўляецца «Мазырскі НПЗ», у якога выручка ў 2009 годзе склала амаль 4,9 трлн. рублёў (1,62 млрд. даляраў), а прыбытак — 203,33 млрд. рублёў (67,3 млн. даляраў), што больш, чым у «Нафтана» на 16,6 млрд. даляраў. Колькасць супрацоўнікаў на прадпрыемстве ў мінулым годзе склала каля 4,16 тыс. чалавек.

Па дадзеных дэпартамента па каштоўных паперах, трэцяе месца займае ААТ «МАЗ», у якога выручка ў 2009 годзе склала 1,833 трлн. рублёў (607,5 млн. даляраў), а прыбытак — 80,97 млрд. рублёў (26,8 млн. даляраў). Сярэднеспісачная колькасць працаўнікоў на прадпрыемстве склала каля 21 тыс. чалавек.

Чацвёртае месца ў ліку найбуйнейшых ААТ Беларусі за мінулы год заняло ААТ «Гродна Азот», у якога выручка ў 2009 годзе склала 1,681 трлн. рублёў (557,1 млн. даляраў), а прыбытак — 45,27 млрд. рублёў (каля 15 млн. даляраў). Сярэднеспісачная колькасць супрацоўнікаў на «Гродна-Азоце» ў мінулым годзе склала каля 7,23 тыс. чалавек.

Пятым ў ліку найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў стаіць ААТ «Белшына», у якога выручка ў мінулым годзе склала 1,395 трлн. рублёў (462,3 млн. даляраў), а прыбытак — 12,8 млрд. рублёў (4,2 млн. даляраў). Сярэднеспісачная колькасць супрацоўнікаў на прадпрыемстве ў 2009 годзе — каля 12,85 тыс. чалавек.

Далей прадстаўлены астатнія прадпрыемствы, якія ўвайшлі ў спіс 20 найбуйнейшых ААТ Беларусі. Шостае месца — ААТ «МАПІД» (выручка за мінулы год склала 386,1 млн. даляраў); сёмае месца — ААТ «Магілёўхімвалакно» (362,9 млн. даляраў); восьмае — ААТ «Гомельскі хімічны завод» (189,5 млн. даляраў); дзявятае — ААТ «ММЗ» (185,2 млн. даляраў) і дзясятае — ААТ «Савушкін прадукт» (173,8 млн. даляраў).

Как вам новость?
Головоломки