Мінфін пачаў падрыхтоўку бюджэту на 2011 год

31.03.2010 11:52
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў Беларусі пачатало падрыхтоўку праекта асноўных кірункаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2011 год і сярэднетэрміновую перспектыву. "Для падрыхтоўкі гэтага дакумента стварылі працоўную групу, якую ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў", — распавялі ў міністэрстве.

«Групе даручана ажыццяўляць кіраўніцтва распрацоўкай праекта асноўных кірункаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2011 год. Таксама яна будзе каардынаваць працу па падрыхтоўцы праекта закона «Пра рэспубліканскі бюджэт на 2011 год», — распавялі ў мінфіне, перадае БелТА.

У рамках працы над асноўнымі кірункамі бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі група ўжо правяла першае паседжанне. Наступнае паседжанне павінна адбыцца пятага красавіка.

«Бюджэтна-падатковая палітыка Беларусі на перыяд да 2013 года будзе накіравана на далейшае зніжэнне падатковай нагрузкі і рацыяналізацыю выдаткаў бюджэту», — падкрэслілі ў міністэрстве фінансаў.

Таксама, паводле пастановы Саўміна № 410, мінфін да 15 чэрвеня 2010 года павінен прадставіць ва ўрад праект закона «Пра рэспубліканскі бюджэт на 2011 год».

Как вам новость?
Головоломки