Мінфін: патэнцыял для росту заробкаў у Беларусі ёсць

10.06.2010 14:29
Архив Редакция

Патэнцыял для росту заробкаў у Беларусі ёсць, заявіў дзясятага чэрвеня кіраўнік міністэрства фінансаў Андрэй Харкавец, адказваючы на пытанні журналістаў аб тым, ці будзе ў Беларусі ў бліжэйшы час павялічвацца тарыфная стаўка першага разраду.

«У цяперашні час эканоміка краіны аб’ектыўна дэманструе рост», — цытуе міністра фінансаў БелТА. «Я думаю, што ў бліжэйшы час рашэнне па росце заработнай платы будзе агучана», — сказаў Андрэй Харкавец.

Раней, як перадаваў Тэлеграф, кіраўнік Мінфіна заявіў, што ў адпаведнасці з планамі ўладаў сярэдні заробак бюджэтнікаў да канца 2010 года павінен скласці 420 даляраў у эквіваленце. Па словах Андрэя Харкаўца, гэта вынікае з прагназаванай на канец гэтага года сярэдняй зарплаты ў сферы вытворчасці ў памеры 500 даляраў.

«Звычайны заробак бюджэтніка адстае ад заробку прамыслоўца прыкладна на 20%. Таму я спадзяюся, што да канца 2010 года бюджэтнікі будуць атрымліваць 420 даляраў», — сказаў міністр фінансаў.

Разам з тым, кіраўнік беларускага фінансавага ведамства падкрэсліў, што гэтыя лічбы стануць рэальнымі, толькі калі вытворчы сектар выйдзе на планавыя параметры 2010 года.

Акрамя таго, Андрэй Харкавец заявіў аб тым, што сярэдні памер пенсіі ў Беларусі ў 2010 годзе павялічыцца на 18% і складзе 472 тыс. рублёў. «Рост пенсіі прадугледжаны законапраектам аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны», — паведаміў кіраўнік Мінфіна.

Как вам новость?
Головоломки