Мінфін плануе павялічыць дэфіцыт бюджэту 2010 года

04.10.2010 12:21
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў Беларусі рыхтуе ўдакладненне бюджэту 2010 года. Як паведаміў 4 кастрычніка міністр фінансаў Андрэй Харкавец, дэфіцыт бюджэту будзе павялічаны. Пасля правядзення адпаведных разлікаў, у мінфіне заявілі, што павелічэнне дэфіцыту бюджэту складзе менш за 3%.

У сваю чаргу, начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Максім Ермаловіч растлумачыў, што ўдакладненне бюджэту неабходна рабіць праз тое, што Беларусь нясе значныя страты ад зменаў умоваў гандлю нафтай і нафтапрадуктамі. Разам з тым, спецыяліст мінфіна не звязвае павелічэнне дэфіцыту бюджэту з абвешчаным павелічэннем заработнай платы ў краіне, перадае БелТА.

Датычна крыніц пакрыцця стратаў ад змен умоваў гандлю нафтай і нафтапрадуктамі, спецыяліст мінфіна паведаміў, што ў бюджэце 2010 года ёсць дадатковыя даходы, але яны будуць накіраваны на павышэнне заробку. «Праз тое, што гэтыя страты кампенсаваць не атрымліваецца, хаця мы і прымаем намаганні па павелічэнні даходнай часткі бюджэту, нам даводзіцца павялічваць дэфіцыт бюджэту», — растлумачыў Максім Ермаловіч.

Паводле яго слоў, крыніцай пакрыцця дэфіцыту бюджэту будуць рэшткі сродкаў, сфармаваныя на працягу года, у тым ліку за кошт знешніх пазык.

Как вам новость?
Головоломки