Мінфін прыме рашэнне аб выпуску еўрабондаў да 25 ліпеня

19.07.2010 15:33
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў Беларусі плануе прыняць рашэнне аб мэтазгоднасці размяшчэння на фондавых рынках еўрааблігацыяў да канца гэтага тыдня. Менавіта ў такі тэрмін фінансавае ведамства разлічвае атрымаць меркаванні па гэтым пытанні ўсіх інвестараў, сустрэчы з якімі адбыліся ў Еўропе з 12 па 16 ліпеня.

Акрамя таго, беларускі бок пры прыняцці рашэння будзе ўлічваць ацэнку бягучай сітуацыі на фінансавым рынку.

Як расказалі ў мінфіне, беларуская дэлегацыя ў складзе кіраўнікоў міністэрства фінансаў, міністэрства эканомікі і Нацыянальнага банка правяла сустрэчы з інвестыцыйнымі кампаніямі Вялікабрытаніі, Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі, якія спецыялізуюцца на інвеставанні сродкаў у розныя фінансавыя інструменты, у тым ліку еўрааблігацыі.

Падчас гэтых сустрэчаў беларускі бок прадставіў прэзентацыю эканомікі, банкаўскага сектара і дзяржаўных фінансаў рэспублікі, даў адказы на пытанні інвестараў, праінфармавалі ў міністэрстве фінансаў Беларусі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, мяркуецца, што да канца гэтага года Беларусь выпусціць еўрабондаў на суму мільярд даляраў, а ў 2011 годзе — яшчэ на адзін мільярд даляраў. Арганізатарамі выпуску Беларуссю еўрааблігацый выступаюць BNP Paribas, Deutsche Bank, Royal Bank of Scotland і Сбербанк Расіі.

Как вам новость?
Головоломки