Мінфін Расіі: пераход Беларусі на расійскі рубель пакуль немагчымы

20.05.2011 10:38
Архив Редакция

Віцэ-прэм'ер і міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын лічыць пакуль немагчымым пераход Беларусі на адзіную валюту — расійскі рубель. "У перыяд крызісу, і тым больш валютнага крызісу, я гэта не падтрымліваю", — заявіў 19 траўня Аляксей Кудрын пасля паседжання Міждзяржсавета ЕўрАзЭС, які прайшоў у Мінску.

«На гэтым этапе гэта не можа быць рашэннем праблемаў. Гэта трэба праводзіць у цалкам стабільнай сітуацыі — працу па пераходзе на адзіную валюту, цалкам са зразумелымі, здаровымі параметрамі эканомікі», — цытуе міністра фінансаў Расіі РИА «Новости».

Як перадаваў Тэлеграф, прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 19 траўня выказаў меркаванне, што расійскі рубель у перспектыве мог бы стаць рэзервовай валютай для Беларусі. «Асабліва калі кошты на расійскія энергарэсурсы будуць устанаўлівацца не ў далярах ці еўра дзе-небудзь у Ротэрдаме, а ў рублях і ў Маскве», — растлумачыў беларускі прэм’ер.

Как вам новость?
Головоломки