Мінфін РФ: Беларусь атрымае чатыры мільярды даляраў датацый

16.12.2010 16:50
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў Расіі палічыла памер датацый, якія Беларусь атрымае ў 2011 годзе ў выніку бяспошлінных паставак расейскай нафты. Па словах статс-сакратара, намесніка міністра фінансаў РФ Сяргея Шаталава, іх аб'ём складзе каля чатырох мільярдаў даляраў.

Пры гэтым прадстаўнік расійскага ўраду назваў паспяховымі нядаўнія перамовы з Беларуссю, на якіх бакі прыйшлі да згоды з нагоды бяспошлінных паставак нафты Мінску, перадае РБК.

«Узамен Беларусь абавязуецца пералічваць нам цалкам экспартныя пошліны на вырабленыя нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы Мытнага саюза. Гэта сур’ёзныя датацыі Беларусі з боку Расіі. У 2011 годзе мы ацэньваем гэта як прыкладна чатыры мільярды даляраў», — сказаў Сяргей Шаталаў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 снежня па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння Міждзяржсавета Еўразійскай эканамічнай супольнасці, што Беларусь і Расія адмяняюць пошліны на нафту з першага студзеня 2011 года.

У сваю чаргу першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што пагадненне паміж Мінскам, Масквой і Астаной аб адмене пошлін на нафту і нафтапрадуктаў у Мытным саюзе будзе бестэрміновым.

Как вам новость?
Головоломки