Мінфін: забяспечыць бюджэтнікам павышаныя заробкі ў 2011 годзе будзе складана

04.10.2010 15:27
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў Беларусі лічыць, што забяспечыць у 2011 годзе выплату павышанай зарплаты ў бюджэтнай сферы будзе складана. Пра гэта 4 кастрычніка заявіў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. Паводле разлікаў мінфіна, у 2011 годзе сярэднямесяцовы заробак ў бюджэтным сектары вырасце з 935 тыс. рублёў да 1,2 млн. рублёў.

«Мы ўвесь бягучы год, мінулы год наогул не падымалі заробак. А ў канцы мінулага года мы яе нават скарацілі. Тады мы ўступалі ў крызіс і выйшлі на перамовы з МВФ», — паведаміў Андрэй Харкавец. Па яго словах, цяперашняе павелічэнне зарплаты пакрывае тое, што павінна было паступова рэалізоўвацца краінай, перадае БелТА.

«На мой погляд, гэта абсалютна адэкватная мера сацыяльнай абароны, якая павінна была быць рэалізавана і не знаходзіцца ў замарожаным стане», — заявіў Андрэй Харкавец.

Там не менш, па словах міністра фінансаў, з пункту гледжання цяперашняга моманту, падобнае павышэнне заробку будзе складана рэалізаваць. «На 10% ўзрастае ўдзельная вага заработнай платы, сацыяльных выплат насельніцтву ў бюджэце краіны. Гэта беспрэцэдэнтнае змяненне структуры, і трэба разумець, што ўсё астатняе мы будзем, безумоўна, стрымліваць», — растлумачыў Андрэй Харкавец.

Харкавец: мінфін разлічвае на рост эканомікі краіны

У той жа час, па словах міністра, Беларусь «абавязаная разлічваць і на рост эканомікі». «Мы выдатна разумеем, што, павялічваючы сацыяльныя гарантыі, зніжаючы падаткі, мы спрабуем выйсці на сітуацыю, калі эканоміка будзе самастойна генераваць рэсурсы, і гэта будзе спрыяць, у тым ліку, напаўненню бюджэту», — падкрэсліў кіраўнік мінфіна.

«Каласальна складаная задача будзе ў наступным годзе ўтрымаць гэтую заработную плату. На наступны год мы не ставім нейкіх амбіцыйных задачаў далейшага росту. Мы гаворым аб тым, што бюджэт разлічваецца, зыходзячы з таго, каб захаваць рэальную заработную плату, якой мы дасягнулі на канец бягучага года, гэта значыць мы яе абаронім ад узроўню інфляцыі», — растлумачыў Андрэй Харкавец.

«Больш пры тых аб’ёмах, тэмпах эканамічнага росту, якія мы сёння бачым на наступны год і разлічваем, аб’ектыўна кажучы, краіна павялічыць не зможа. Дай Бог нам справіцца з задачай захавання рэальнай заработнай платы», — дадаў міністр фінансаў.

Как вам новость?
Головоломки