Мінфін: знешні дзярждоўг Беларусі пачаў скарачацца

02.06.2010 13:05
Архив Редакция

У міністэрстве фінансаў Беларусі паведамілі другога чэрвеня, што знешні дзярждоўг краіны за красавік скараціўся на 0,8%. Пры зацверджаным ліміце на год 11 млрд. даляраў па стане на 1 траўня знешні дзярждоўг склаў каля 8,4 млрд. даляраў (24,9 трлн. рублёў).

Гарантаваная ўрадам пазыка па выніках красавіка павялічылася на 9,9% і складала 1,6% усяго знешняга дзярждоўгу (383,9 млрд. рублёў). Пры гэтым доўг цэнтральнага ўрада склаў 98,4% ад дадзенага паказчыка (24,58 млрд. рублёў), зменшыўшыся за красавік на 0,9%, паведамляе БелТА.

У Мінфіне таксама адзначылі скарачэнне ў красавіку аб’ёму ўнутранага доўгу (на 0,1%) да 8,3 трлн. рублёў. Гарантаваная ўрадам запазычанасць склала шэсць трыльёнаў рублёў (рост на 1,4%), а пазыка цэнтральнага ўрада — 2,3 трлн. рублёў (скарачэнне на 3,8%).

Агульны ўзровень запазычанасці за красавік скараціўся на 0,6% і да пачатку траўня быў роўны 33,5 трлн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки