Мінгандаль абяцае прыцягнуць у Беларусь 570 млн. даляраў інвестыцый

27.01.2011 11:31
Архив Редакция

У 2011 годзе на развіццё беларускага гандлю плануецца прыцягнуць 570 млн. даляраў інвестыцый. Аб планах павялічыць агульны аб'ём інвестыцый на 16-17% 26 студзеня паведаміў міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў. Прыцягнутыя сродкі мінгандаль плануе накіраваць на стварэнне новых і рэканструкцыю дзеючых гандлёвых аб'ектаў, спіс якіх будзе зацверджаны ў найбліжэйшы час.

Намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун, выступаючы на пасяджэнні калегіі галіновага ведамства, адзначыў, што інвестыцыі плануецца прыцягваць у асноўным за кошт уласных сродкаў і крэдытаў банкаў, перадае БелТА.

Паводле інфармацыі мінгандлю, у 2010 годзе падведамныя дзяржарганізацыі краіны прыцягнулі інвестыцый больш чым на 53,7 млрд. рублёў, на 2,6% перавысіўшы прагназаваныя паказчыкі. У той жа час план па замежных інвестыцыях арганізацыі выканаць не змаглі і прыцягнулі толькі 702 тыс. даляраў з запланаваных трох мільёнаў даляраў.

Вячаслаў Драгун таксама адзначыў, што фінансавыя магчымасці па нарошчванні інвестыцый у большасці дзяржарганізацый ўжо вычарпаныя. У сувязі з гэтым намеснік міністра лічыць неабходным правесці рэвізію невыкарыстоўваных аб’ектаў нерухомай маёмасці, якія могуць быць выкарыстаны для стварэння новых прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Акрамя таго, намміністра заявіў аб неабходнасці стварэння ў 2011 годзе базы дадзеных невыкарыстоўванай маёмасці, якую па законе можна прадаць за адну базавую велічыню альбо перадаць у арэнду патэнцыйным інвестарам.

У Беларусі могуць з’явіцца асацыяцыі і саюзы ў сферы бытавых паслуг

Вячаслаў Драгун таксама праінфармаваў аб тым, што ў Беларусі плануецца стварыць галіновыя асацыяцыі і прафесійныя саюзы ў сферы гандлю і бытавых паслуг, якім могуць быць перададзены асобныя функцыі дзяржаўнага рэгулявання той ці іншай галіны. Паводле слоў намесніка міністра гандлю, падобныя арганізацыі могуць вызначаць стандарты дзейнасці членаў самарэгулявальнае арганізацыі, арганізаваць вучобу персаналу і весці кантроль за выкананнем такіх стандартаў.

Для каардынацыі дзейнасці створаных галіновых саюзаў пры міністэрстве гандлю плануецца стварыць грамадскі кансультатыўны савет, у які ўвойдуць прадпрымальнікі і члены прадпрымальніцкіх аб’яднанняў. Савет закліканы выконваць функцыі пляцоўкі для абмеркавання законапраектаў, якія тычацца прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, якія працуюць на рынку паслуг.

Как вам новость?
Головоломки