Мінгандлю Беларусі абвінаваціў у недахопе валюты насельніцтва

20.05.2011 16:59
Архив Редакция

Пакупнікі самі ствараюць ажыятажны попыт у крамах, скупаючы ў вялікай колькасці тыя ці іншыя тавары, заявіў прэс-сакратар мінгандлю Генадзь Курбека. "У выніку прадпрыемствы-вытворцы вымушаныя павялічваць пастаўкі на ўнутраны рынак замест таго, каб забяспечваць планавыя экспартныя пастаўкі, зарабляючы валюту для краіны і накіроўваючы яе для развіцця вытворчасці, асваення новых тавараў", — сказаў ён.

Павышаны попыт на шэраг нехарчовых тавараў, асабліва працяглага карыстання, выкліканы нестабільнасцю на валютным рынку, што справакавала дыспарытэт цэн на асобныя тавары беларускай і замежнай вытворчасці ў даляравым эквіваленце, растлумачылі ў мінгандлю.

Гэта датычыцца ў асноўным лядоўняў, пральных машын, тэлевізараў, СВЧ-печаў, сінтэтычных мыйных сродкаў, мэблі і іншых тавараў працяглага карыстання, адзначылі ў гандлёвым ведамстве, перадае БелТА.

Што тычыцца прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў, якія вырабляюцца беларускімі вытворцамі, то ў краіне іх цалкам дастаткова, каб задаволіць спажывецкі попыт, ажыятажны попыт на іх таксама неабгрунтаваны, лічаць у мінгандлю.

Аб’ёмы прадуктаў харчавання і тавараў, закупленыя гандлёвымі арганізацыямі, дазваляюць у поўнай меры захаваць стабільнасць на спажывецкім рынку і задаволіць паўсядзённы попыт насельніцтва рэспублікі, падкрэсліў Генадзь Курбека.

Как вам новость?
Головоломки