Мінгандаль забараніў life:) называцца «найбуйнейшай 3G-сеткай Беларусі»

18.10.2010 16:31
Архив Редакция

Неназваны грамадзянін накіраваў у міністэрства гандлю запыт з прапановай праверыць вонкавую рэкламу кампаніі life:), дзе мабільны аператар называе сваю 3G-сетку найбуйнейшай у Беларусі. Спецыялісты ведамства высветлілі, што life:) па адсоткавым радыёпакрыцці краіны сігналам 3G не з'яўляецца лідарам, і запатрабавалі скасаваць парушэнні ў рэкламе.

У ходзе праверкі высветлілася, што ў працэсе ўзгаднення макетаў ў Мінгарвыканкаме ЗАТ «БеСТ» прадставіла ліст з мінсувязі, у якім пацвярджалася, што life:) усталяваў у краіне найбольшую колькасць базавых станцый з падтрымкай 3G, перадае Onliner.by.

Аднак спецыялісты мінгандлю, спасылаючыся на СТБ П 2004-2009, высветлілі, што сетка — гэта сукупнасць сот з размяшчэннем у іх базавых станцый. А сота — гэта базавы элемент сістэмы сотавай сувязі, вызначаны вобласцю радыёпакрыцця, якая забяспечваецца адной антэнай. Менавіта ў гэтым вызначэнні мінгандаль знайшоў супярэчнасць з заявай life:), бо велічыня сеткі разлічваецца не толькі зыходзячы з колькасці базавых станцый, але і адсотку радыёпакрыцця.

Кампанія-лідар у вытлумачэнні мінгандлю не называецца.

Как вам новость?
Головоломки