Мінгандлю абяцае ў найбліжэйшыя дні пераадолець дэфіцыт грэчкі

13.09.2010 17:19
Архив Редакция

Міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў лічыць, што сітуацыя з дэфіцытам некаторых груп тавараў (у тым ліку і грэчкі) у краіне была створана штучным шляхам, а ажыятаж у дачыненні да гэтых тавараў нічым не апраўданы. Аднак, ён паабяцаў, што ў найбліжэйшыя дні сітуацыя будзе выпраўленая.

Валянцін Чаканаў паведаміў, што за два апошнія гады Беларусь павялічыла вытворчасць грэчкі ў два разы — да 12 тыс. тон на год. Па яго словах, у цяперашні час на аб’екты гандлю краіны штодня завозяць па 20 тон грэчкі, у той час як яшчэ нядаўна попыт на дадзены прадукт у сярэднім складаў каля дзесяці тон.

«На тым тыдні СМІ падагрэлі гэтую праблему, але я ўпэўнены, што ніякіх праблем ўжо на гэтым тыдні не будзе», — запэўніў міністр гандлю, перадае РИА «Новости».

У сваю чаргу, намеснік міністра гандлю Беларусі Васіль Седзін заявіў, што з пачатку 2010 года ў краіне быў лішак грэчневых крупаў, праз што цана на яе была зніжана на 20%.

Адносна магчымасці экспарту грэчкі ў Расію, дзе цяпер таксама назіраецца дэфіцыт грэчневых крупаў, Васіль Седзін заявіў, што Беларусь ніколі раней не экспартавала грэчку. Па яго словах, у 2008 годзе рэспубліка імпартавала 15 тыс. тон грэчкі, у 2009 — 12 тыс. тон, а з пачатку 2010 года — 4,7 тыс. тон грэчкі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у пачатку верасня кошт на грэчку ў Беларусі вырас ў два разы. У крамах горада кілаграм грэчкі беларускай вытворчасці цяпер каштуе не 2,5 тыс. рублёў, як раней, а ад 5,2 тыс. рублёў да 5,9 тыс. рублёў.
 
У той жа час прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 10 верасня заявіў, што ажыятажнага попыту на крупы, у тым ліку на грэчку, які назіраецца ў суседніх краінах, у Беларусі няма. Па яго словах, беларускі ўрад вырашыў крыху падняць кошт на грэчку, каб не дапусціць яе адток ў Расію, дзе цана на грэчку ўдвая вышэйшая.

Как вам новость?
Головоломки